па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук

Паведамленні і падзеі

Беларусь вачыма дыпламата: сустрэча з вучнямі пражскай гімназіі

Setkání se studenty v Praze

17 снежня 2025 года Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл наведаў Славянскую гімназію ў Празе, каб наблізіць вучням выпускных класаў Беларусь такой, якой ён яе адкрывае для сябе кожны дзень – як… больш ►

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім удзельнікам 53-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2025”

Lidice 2025

8 снежня 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўручыстае ўручэнне ганаровых грамат і медалёў удзельнікам Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2025”. больш ►

10-я гадавіна адкрыцця помніка яўрэйскім ахвярам з Прагі і Брно

10. výročí odhalení památníku židovským obětem z Prahy a Brna

11 лістапада 2025 года Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прыгадала дзясятую гадавіну адкрыцця помніка, прысвечанага яўрэйскім ахвярам з Прагі і Брно. Гэты манумент быў усталяваны як трывалы напамін пра трагічны лёс чэшскіх… больш ►

Жалобнае мерапрыемства ля мемарыяла “Яма” ў Мінску

Memoriální komplex Jáma

23 кастрычніка 2025 года прадстаўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прынялі ўдзел у жалобным мерапрыемстве ля мемарыяла “Яма”, які нагадвае пра трагічны лёс мінскага яўрэйскага гета падчас Другой сусветнай вайны… больш ►

Дэгустацыя мараўскага віна ў чэшскім пасольстве

Someliér

Падтрымка культурнай дыпламатыі і нефармальных кантактаў паміж дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі з’яўляецца важнай часткай працы кожнага пасольства. Менавіта ў гэтым духу прайшло камернае свецкае мерапрыемства, арганізаванае Пасольствам… больш ►

Рабочая сустрэча з прадстаўніком іўдзейскай супольнасці

Pracovní oběd na Velvyslanectví České republiky v Minsku

У сераду 15 кастрычніка 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшла рабочая сустрэча, у якой прынялі ўдзел Часовы Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл і старшыня Рэлігійнага… больш ►

Умацаванне супрацоўніцтва паміж чэшскай дыпламатычнай місіяй і яўрэйскай супольнасцю ў Мінску

Spolupráce s židovskou obcí v Minsku

11 верасня 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшла сустрэча Паверанага ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Томаша Крыла з равінам Рыгорам Абрамовічам, прадстаўніком мясцовай яўрэйскай… больш ►

“Сяброўства: з пакалення ў пакаленне” – у Мінску адбыўся канцэрт духоўнай музыкі

Koncert "Přátelství - z generace na generaci"

У нядзелю 24 жніўня 2025 года ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску прайшоў канцэрт духоўнай музыкі пад назвай “Сяброўства: з пакалення ў пакаленне”. Мерапрыемства ладзілася пад эгідай іўдзейскай супольнасці і… больш ►

Паездка ў горад Полацк

Město Polock

31 ліпеня 2025 года кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Чэшскай Рэспублікі ў Мінску спадар Томаш Крыл, знаходзячыся ў адпачынку, наведаў горад Полацк, які ляжыць прыблізна ў 200 км на поўнач ад Мінска. Там ён між іншым завітаў у… больш ►

Ушанаванне памяці чэхаславацкіх легіянераў

Uctění památky československých legionářů

Прадстаўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь ушанавалі памяць чэхаславацкіх легіянераў часоў Першай сусветнай вайны, якія загінулі на беларускіх землях. больш ►

Традыцыйнае чэшскае свята піва

Perly Česka

У чацвер 22 мая 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшло чэшскае свята піва, на якое Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл запрасіў прадстаўнікоў дыпламатычных місій замежных… больш ►

Дзень Еўропы

Den Evropy 2025

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прыняло актыўны ўдзел у святкаванні ўрачыстасцяў з нагоды Дня Еўропы, якія прайшлі пад эгідай Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза. больш ►

Святкаванне дня заканчэння Другой сусветнай вайны

Pomník

У пятніцу 9 мая 2025 года адбудзецца жалобны сход ля мемарыяла “Яма”, у якім прыме ўдзел таксама Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл. Кіраўнік чэшскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску… больш ►

Рабочы абед у Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

Pracovní oběd na Velvyslanectví České republiky v Minsku

У аўторак 1 красавіка 2025 года кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Чэшскай Рэспублікі ў Мінску спадар Томаш Крыл арганізаваў рабочы абед для кіраўнікоў еўрапейскіх дыпламатычных місій, якія працуюць у Беларусі. больш ►

The Strudel Cup

The Strudel Cup

У суботу 29 сакавіка 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася сустрэча прадстаўнікоў дыпламатычных місій замежных краін, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі. больш ►

Жалобнае мерапрыемства ў Хатыні

Chatyň

21 сакавіка 2025 года кіраўнік чэшскай дыпламатычнай місіі ў Мінску спадар Томаш Крыл прыняў удзел у жалобным сходзе з нагоды 82-й гадавіны трагедыі, што адбылася ў 1943 годзе ў беларускай вёсцы Хатынь. больш ►

Падтрымка праекта місіі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Malé lokální projekty

14 сакавіка 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылося падпісанне дамовы аб рэалізацыі праекта рэлігійнай місіі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з выкарыстаннем падтрымкі з боку Чэхіі. больш ►

Дзень памяці ахвяр Халакосту

Den památky obětí holocaustu

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, які прыпадае на 27 студзеня, штогод адзначаецца і ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. больш ►

Перадача копіі статуэткі Пражскага Дзіцятка Езуса беларускім каталіцкім вернікам

Pražské Jezulátko

1 снежня 2024 года – у першую нядзелю Адвэнту – дыпламаты чэшскага пасольства ў Мінску перадалі прадстаўнікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі копію статуэткі Пражскага Дзіцятка Езуса, арыгінал якой выстаўлены ў касцёле Панны Марыі… больш ►

Жалобнае мерапрыемства ля Баранавіч

Pilíř v Baranoviči

20 лістапада 2024 года Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл ушанаваў памяць чэшскіх яўрэяў, забітых падчас Другой сусветнай вайны ля горада Баранавічы ў Брэсцкай вобласці. больш ►

Святкаванне 35-й гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі ў тагачаснай Чэхаславакіі

17. listopad 1989

18 лістапада 2024 года ў Мінску прайшоў урачысты прыём з нагоды 35-й гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі, арганізаваны сумесна Пасольствам Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. больш ►

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным на 52-й Міжнароднай дзіцячай выставе выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2024”

MVDD Lidice

15 лістапада 2024 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у Мінску прайшло ўрачыстае ўручэнне ганаровых грамат і медалёў удзельнікам Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2024”. больш ►

Святкаванне Дня ўзнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы

Státní vlajka

28 кастрычніка 1918 года пасля распаду Аўстра-Венгрыі была абвешчана незалежная чэхаславацкая дзяржава. Гэтую значную дату адзначылі таксама ў пасольстве Чэхіі ў Мінску. больш ►

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, адзначаным у межах 51-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2023”

Logo soutěže

19 красавіка 2024 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшла цырымонія ўрачыстага ўручэння медалёў і ганаровых грамат удзельнікам Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2023”. больш ►

Урачыстае прадстаўленне абразоў чэшскіх святых на Залатой Горцы ў Мінску

Kostel nejsvětější trojice

У суботу 3 лютага 2024 года ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску былі прадстаўлены абразы чэшскіх святых, якіх ушаноўваюць хрысціяне як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання: абраз святой Людмілы са святым Вацлавам… больш ►

Дзень ААН 2023

Дзень ААН 2023

Прадстаўнікі дыпламатчных місій замежных краін у Мінску 24 кастрычніка 2023 года адзначылі Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які прыгадвае дзень уступлення ў сілу Статута ААН у 1945 годзе. Менавіта з ратыфікацыяй гэтага ўстаноўчага… больш ►

Сустрэча з мінскім рабінам

Setkání s rabínem

22 верасня 2023 года спадар Томаш Крыл, Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, сустрэўся з мінскім рабінам Рыгорам Абрамовічам, які азнаёміў яго з жыццём мясцовай яўрэйскай супольнасці. больш ►

Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ўручыў намесніку міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь пісьмо аб акрэдытацыі

T. Kryl předal akreditační list

20 верасня 2023 года спадар Томаш Крыл, які мае дыпламатычны ранг пасла, быў прыняты намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь спадаром Юрыем Амбразевічам з нагоды перадачы пісьма міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі аб… больш ►

Свабоду беларускім палітычным зняволеным

Svobodu běloruským politickým vězňům

У сувязі з другой гадавінай сфальсіфікаваных выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вынікі якіх Чэшскай Рэспублікай не былі прызнаны, кіраўнікі дыпламатычных місій краін-членаў ЕС і ЗША заклікаюць да вызвалення палітычных зняволеных, якіх,… больш ►

Заява МЗС Чэшскай Рэспублікі ў сувязі з другой гадавінай выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

MZV ČR

У гэтыя дні мы прыгадваем два гады, якія прайшлі ад сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Іх вынікі не былі прызнаны ні Чэхіяй, ні Еўрапейскім Саюзам. Спантанныя мірныя дэманстрацыі, якія праходзілі па ўсёй Беларусі, рэжым А.… больш ►

Выстава «Святая княгіня Людміла» ў парафіі Святога Духа ў Віцебску

Vitebsk - vernisáž

Пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі і Яго Эксцэленцыя біскуп віцебскі Алег Буткевіч у нядзелю 31 ліпеня 2022 года ўрачыста адкрылі выставу «Святая княгіня Людміла» ў парафіяльнай залі пры касцёле Святога Духа ў Віцебску. больш ►

Пасольства Чэшскай Рэспублікі з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей даслала падарункі дзецям з дзіцячых дамоў Віцебскай і Магілёўскай абласцей

MDD

З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі даслала дзецям з дзіцячых дамоў Віцебскай і Магілёўскай абласцей кнігі чэшскіх казак на рускай мове, чэшскую настольную гульню «ПЕКСЕСА», а таксама… больш ►

Дзень палітычнага зняволенага ў Беларусі

Hlavní pošta

Беларускія праваабаронцы аб’явілі 21 мая Днём палітычнага зняволенага ў Беларусі. На сённяшні дзень у Беларусі налічваюцца 1204 палітзняволеныя. Пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі з гэтай нагоды даслаў асабістыя лісты і тэлеграмы пяці… больш ►

У памяць чэшскіх і мараўскіх габрэяў, забітых падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Modlitba

У нядзелю 8 мая 2022 г. пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі, намеснік пасла Петр Галакса і ваенна-паветраны аташэ палкоўнік Лубаш Коўдэлка ўшанавалі памяць усіх чэшскіх і мараўскіх габрэяў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны на… больш ►

Развітанне са Станіславам Шушкевічам, першым кіраўніком незалежнай Беларусі.

Shushkevich

У рымска-каталіцкім катэдральным касцёле Святога Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску ў суботу 7 мая 2022 г. адбылася цырымонія развітання са Станіславам Шушкевічам, першым кіраўніком незалежнай Беларусі ў 1991-1994 гг. больш ►

Спачуванне з нагоды смерці сп-ра Станіслава Шушкевіча, першага кіраўніка незалежнай Беларусі ў 1991-1994 гг.

S. Šuškevič

Міністэрства Замежных Спраў Чэшскай Рэспублікі і Амбасада Чэшскай Рэсрублікі ў Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам прынялі вестку аб смерці сп-ра Станіслава Шушкевіча, першага кіраўніка незалежнай Беларусі ў пачатку дзевяностых гадоў, пасьля… больш ►

Памяць аб Міжнародным дні памяці ахвяр Халакосту

Památník brněnských Židů

З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту пасол Томаш Перніцкі 27 студзеня 2022 года ўшанаваў памяць усіх чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, якія загінулі пакутніцкай смерцю падчас Другой сусветнай вайны не толькі ў гета ў Мінску, але і ў лагеры… больш ►

Святочная імша ў гонар выдатнага беларускага гуманіста Францыска Скарыны (1470 - 1551/1552)

Mše

20 студзеня 2022 года ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў гістарычным цэнтры Мінска адбылася ўрачыстая імша ў гонар памяці выдатнага беларускага гуманіста 16 стагоддзя Францыска Скарыны, які значную частку свайго жыцця правёў у Празе. больш ►

Адкрыццё мемарыяльных дошак у Алеі праведнікаў у Мінску

Alej Spravedlivých

29 лістапада 2021 года каля мемарыяла "Яма" на месцы былога гета ў цэнтры Мінска адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльных дошак на Алеі праведнікаў, якія ўдзельнічалі ў выратаванні яўрэяў з Мінскага гета. У мерапрыемстве прынялі ўдзел… больш ►

Сустрэча з членамі сем'яў беларускіх палітвязняў

Setkání

27 лістапада 2021 года паслы і павераныя ў справах краін-членаў ЕС, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША сустрэліся ў Мінску з членамі сем'яў некалькіх беларускіх палітзвязняў. Ад Чэшскай Рэспублікі ў сустрэчы прыняў удзел Петр Галакса, Часовы… больш ►

Супрацоўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі далучыліся да акцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын

Mezinárodní den proti násilí na ženách

25 лістапада - Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у адносінах да жанчын. Таксама пачынаецца ў той жа дзень акцыя ААН пад назвай "Orange the World - 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту", якая заканчваецца 10 снежня, калі свет… больш ►

Зімняя вопратка для дзяцей з лагера ўцекачоў на беларуска-польскай мяжы.

Zimní oblečení

У сувязі з пагаршэннем надвор’я і надыходу зімовых халадоў супрацоўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі набылі дзіцячую зімовую вопратку і праз Чырвоны Крыж перадалі яе дзецям, што знаходзяцца ў лагеры ўцекачоў на… больш ►

Ушанаванне памяці чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых недалёка ад горада Баранавічы

Baranavičy

10 лістапада 2021 года пасол Томаш Перніцкі ўшанаваў памяць трох тысяч чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых у 1942 годзе ў лесе недалёка ад горада Баранавічы Брэсцкай вобласці. Пасол усклаў букет да мемарыяла, узведзенага ў 1970-х гадах на месцы… больш ►

Новы арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Яго Эксцэленцыя Ёзэф Станеўскі прыняў пасла Чэшскай Рэспублікі Томаша Перніцкага

Arcibiskupství

9 лістапада 2021 года пасла Томаша Перніцкага ласкава прыняў новы арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Яго Эксцэленцыя Ёзэф Станеўскі, які да свайго прызначэння быў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскім Гродзенскай дыяцэзіі. больш ►

Ускладанне кветак у Курапатах ля брацкіх магіл ахвяр палітычных рэпрэсій 1937 - 1941 гг.

Kurapaty I

29 кастрычніка 2021 года паслы і павераныя ў справах краін-членаў ЕС, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША ўсклалі кветкі да Нацыянальнага гісторыка-культурнага помніка "Курапаты" каля брацкіх магіл загінуўшых на гэтым месцы ў 1937 - 1941 гадах… больш ►

Ушанаванне памяці чэхаславацкіх легіянераў у Бабруйску

Uctění památky československých legionářů v Bobrujsku

Пасол Томаш Перніцкі і ваенна-паветраны аташэ палкоўнік Любаш Коўдэлка 26 кастрычніка 2021 года ўсклалі букет да мемарыяла чэхаславацкім легіянерам у Бабруйску Магілёўскай вобласці. З нагоды надыходзячага нацыянальнага свята Чэшскай Рэспублікі… больш ►

Скажы НЕ смяротнаму пакаранню

Řekni NE trestu smrti

З нагоды Міжнароднага дня барацьбы са смяротным пакараннем 10 кастрычніка 2021 года ў Беларусі прайшла акцыя «Скажы НЕ смяротнаму пакаранню», у якой ужо традыцыйна прынялі ўдзел пасол Швецыі, пасол Францыі, пасол Швейцарыі і пасол… больш ►

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 49-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2021

Lidice - ocenění

23 верасня 2021 года ў абаграваемых палатках ў дворыку Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прайшла ўрачыстая цырымонія, падчас якой пасол Томаш Перніцкі ўручыў тры медалі і 17 ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 49-й… больш ►

Сустрэча з прадстаўнікамі Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Minsko-mohylevská Charita

21 верасня 2021 года пасол Томаш Перніцкі наведаў офіс Карытас Беларускай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на тэрыторыі сталіцы, дзе азнаёміўся з вынікамі рэалізацыі праектаў, якія атрымалі ў гэтым годзе падтрымку Чэхіі. Карытас… больш ►

Запрашэнне для дзяцей з нагоды юбілею 50-й Міжнароднай дзіцячай мастацкай выставы Лідзіцэ 2022.

Lidická růze

Мемарыял Лідзіцэ запрашае прыняць удзел у юбілейнай 50-й Міжнароднай дзіцячай мастацкай выставе Лідзіцэ 2022. Тэмай гэтай выставы будзе “МУЗЕЙ”. Падрабязна азнаёміцца з умовамі конкурсу можна на вэб-старонка www.mdvv-lidice (у тым… больш ►

Прыём пасла Томаша Перніцкага Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Яго Эксцэленцыяй біскупам Казімірам Велікасельцам

Jeho Excelence biskup Kazimir Velikaselec

11 жніўня 2021 года Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай Рымска-каталіцкай архідыяцэзіі Яго Эксцэленцыя біскуп Казімір Велікаселец прыняў Пасла Чэшскай Рэспублікі Томаша Перніцкага і праінфармаваў яго не толькі пра гісторыю… больш ►

Яго Эмінэнцыя Мітрапаліт Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў пасла Томаша Перніцкага

Metropolita Venjamin

3 жніўня 2021 года Пасол Томаш Перніцкі быў прыняты Яго Эмінэнцыяй Мітрапалітам Веніямінам, Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. больш ►

Пасольства Чэшскай Рэспублікі перадало падарункі дзецям з дзіцячага дома ў Маладзечне з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей

MDD

З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі перадало праз Міністэрства замежных спраў Беларусі падарункі дзецям з дзіцячага дома ў Маладзечне. больш ►

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 48-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2020

Lidice

24 мая 2021 года на тэрыторыі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прайшла ўрачыстая цырымонія, падчас якой пасол Томаш Перніцкі ўручыў два медалі і дзесяць ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным ў рамках 48-й Міжнароднай выставы… больш ►

Відэазварот паслоў краін Еўрасаюза з нагоды «Дня Еўропы»

Den Evropy

З нагоды Дня Еўропы паслы і павераныя ў справах краін-членаў Еўрапейскага Саюза знялі невялікі відэаролік, у якім на беларускай мове нагадалі аб асноўных каштоўнасцях Еўрапейскага Саюза. больш ►

Ушанаванне памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны

8. května - Jáma

З нагоды 76-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі разам з ваенна-паветраным аташэ палкоўнікам Любашам Коудэлкай і павераным ў справах Славацкай Рэспублікі Генрыхам Сасаем усклалі 8 травэня 2021… больш ►

35 гадоў аварыі на Чарнобыльскай АЭС - памятная цырымонія каля мемарыяла беларускім ахвярам

Černobyl - velvyslanci

26 красавіка 2021 года Беларусь адзначыла сумную 35-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, катастрафічныя наступствы якой закранулі значную частку тэрыторыі Беларусі з-за размяшчэння АЭС недалёка ад мяжы з Беларуссю. Пасол Чэшскай Рэспублікі ў… больш ►

Ушанаванне памяці чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, якія загінулі ў канцлагеры «Малы Трасцянец» на ўскраіне Мінска

Malý Trostěnec

17 красавіка 2021 года пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі ўшанаваў памяць тысяч загінулых чэшскіх і мараўскіх габрэяў, усклаўшы букет на месцы былога канцлагера «Малы Трасцянец» на ўскраіне Мінска. У цырымоніі таксама прынялі… больш ►

"Alumni Networking Event": Запрашаем усіх былых замежных студэнтаў чэшскіх вышэйшых навучальных устаноў!

Alumini networking event

Дом міжнароднага супрацоўніцтва (DZS) арганізуе сваё першае анлайн мерапрыемства для выпускнікоў Alumni Networking Event , якое аб'яднае ўсіх замежных студэнтаў, якія навучаліся ў чэшскіх ВНУ. Мерапрыемства адбудзецца 5 мая 2021 года а 16:00 -… больш ►

Відэазварот Міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі спадара Томаша Петржычэка

MZV ČR

З нагоды 103-й гадавіны заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі Міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі спадар Томаш Петржычэк зняў відэазварот, адрасаваны не толькі прадстаўнікам беларускай меншасці ў Чэшскай Рэспубліцы, але і ўсім, хто… больш ►

Ушанаванне памяці ахвяраў мінскага гета

Jáma

2 сакавіка 2021 года паслы краін-членаў ЕС, у тым ліку пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі, ўшанавалі памяць усіх габрэяў, забітых падчас найбуйнейшага ў гісторыі Мінскага гета пагрому, які адбыўся 2 сакавіка 1942 г., усклаўшы кветкі да… больш ►

Падтрымка праваабарончай арганізацыі «Вясна»

Vjasna

16 лютага 2021 года паслы Чэшскай Рэспублікі, Эстоніі, Францыі, Румыніі, Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Швецыі і Злучанага Каралеўства, прадстаўнікі дэлегацыі ЕС, Літвы і ЗША разам з дыпламатамі Італіі і Латвіі наведалі Мінскі офіс… больш ►

Падтрымка беларускай мовы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

Den rodného jazyka

Паслы і дыпламаты краін-членаў ЕС, Японіі, Швейцарыі, ЗША і Вялікабрытаніі апублікавалі кароткі відэазварот з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, у якім кожным з іх былі прадстаўлены тры важныя словы або кароткі сказ на беларускай мове. больш ►

Беларусь: сумесная заява Прадстаўніцтва ЕС ад імя краін ЕС, прадстаўленых у Мінску, і пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі ў сувязі з пераследам праваабаронцаў, журналістаў і прафсаюзных актывістаў

EU

Беларускія ўлады працягваюць узмоцнены пераслед грамадзянскай супольнасці краіны. Гэта павінна спыніцца. Улады пераследуюць праваабаронцаў, супрацоўнікаў СМІ, прадстаўнікоў прафсаюзаў і адвакатаў. Учора па ўсёй краіне прайшлі вобшукі ў дамах і… больш ►

Дeнь салідарнасці з Беларуссю

Setkání velvyslanců

З нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю паслы краін-членаў ЕС сустрэліся з членамі сем'яў беларусаў, якія загінулі падчас мірных дэманстрацый і з жонкамі некаторых палітычных зняволеных больш ►

Заява МЗС з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю

MZV ČR

Чэшская Рэспубліка далучаецца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, абвешчанага лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай па сканчэнні шасці месяцаў пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. больш ►

Ушанаванне памяці габрэяў Брно, якія загінулі ў Мінскім гета

Ghetto - květy

26 студзеня 2021 года пасол Томаш Перніцкі наведаў урачысты сход, арганізаваны з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакоста рабінам Рыгорам Абрамовічам з Рэлігійнага саюза прагрэсіўнага іудаізму. больш ►

Прыняццe крызісных мер

covid

З прычыны крытычнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Чэшскай Рэспубліцы з 18 снежня ўступае ў сілу Пастанова ўрада № 1334 аб прыняцці крызісных мер, якія абмяжоўваюць свабоднае перамяшчэнне на тэрыторыі ўсёй Чэхіі. У Чэшскую Рэспубліку можна… больш ►

Перадача гуманітарнай дапамогі, прадастаўленай у рамках праграмы V4 East Solidarity

Předání humanitárního daru pořízeného v rámci programu V4 East Solidarity

2 снежня 2020 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску адбылася ўрачыстая перадача гуманітарнай дапамогі са сродкаў, прадастаўленых Міжнародным Вышаградскім фондам у рамках праекта дапамогі краінам Усходняга партнёрства “V4 East… больш ►

Праект стыпендыяльнай падтрымкі INTERSTUD ў Заходнечэшскім універсітэце ў горадзе Пльзень

Západočeská univerzita

Заходнечэшскі ўніверсітэт у горадзе Пльзень запускае праект INTERSTUD, мэта якога - даць таленавітым замежным студэнтам якасную адукацыю разам з фінансавай падтрымкай у выглядзе стыпендыі. Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы атрымання… больш ►

Магчымасць вучыцца ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Празе

Vysoká škola uměleckoprůmyslová v Praze

Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Празе прапануе беларускім студэнтам магчымасць вучыцца. Зацікаўленыя ў навучанні павінны паспяхова прайсці працэдуру прыёму, уключаючы творчы экзамен. На працягу першага года навучання чакаецца поўнае… больш ►

Ушанаванне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937-1941 гадоў у Курапатах

Kurapaty

З нагоды беларускага свята «Дзяды», аналагічнага чэшскаму «Памінанне памерлых», увечары 29 кастрычніка 2020 года на месцы масавых пахаванняў каля Нацыянальнага гісторыка-культурнага мемарыяла «Курапаты»… больш ►

Стыпендыяльная праграма Масарыкава ўніверсітэта для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі

MUNI

Універсітэт Масарыка прапануе стыпендыі для студэнтаў з Беларусі. Таксама ён прапануе беларускім навукоўцам магчымасць падаць заяўку на атрыманне навуковага гранта. Студэнты, якія жадаюць атрымаць стыпендыю, могуць адаслаць свае заяўкі на… больш ►

Ушанаванне памяці загінулага і параненых на вуліцах гарадоў Беларусі

Uctění památky oběti a zraněných v ulicích běloruských měst

Пасол - Кіраўнік Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза і Паслы краін-удзельніц Еўрапейскага Саюза разам з Пасламі Японіі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі ўшанавалі памяць адной ахвяры і многіх параненых падчас мірных акцый пратэсту на вуліцах гарадоў Беларусі… больш ►

Ушанаванне памяці ўсіх ахвяраў і герояў Другой сусветнай вайны ля Кургана Славы пад Мінскам

Mohyla slávy

8 траўня 2020 года пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі і ваенна-паветраны аташэ падпалкоўнік Любамір Горак ўсклалі вянок у гонар вызваліцеляў горада Мінска і беларускіх партызан да мемарыяла Курган Славы пад Мінскам. Поўны глыбокай пашаны… больш ►

Ушанаванне памяці ахвяраў Халакосту з нагоды 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны

Jáma 4. května 2020

4 траўня 2020 года пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі ў месцы былога мінскага гета ўшанаваў памяць усіх габрэяў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі акупаванай Беларусі. Падчас цырымоніі, поўнай глыбокай пашаны, пасол… больш ►

Ушанаванне памяці габрэяў Брно, якія загінулі ў мінскім гета

Minsk - uctění

З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту 27 студзеня 2020 года супрацоўнікі пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі ўшанавалі памяць 987 брненскіх габрэяў, якія загінулі ў мінскім гета. Падчас памятнай цырымоніі пасол Томаш Перніцкі ў… больш ►

Ушанаванне памяці Старшыні Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі сп-ра Яраслава Куберы

Kondolence

24 студзеня 2020 года ўнеслі запіс у кнігу спачуванняў, якая была выстаўлена ў пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску, і ўшанавалі памяць памерлага старшыні Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі сп-ра Яраслава Куберы не толькі супрацоўнікі… больш ►

«Вечар Вацлава Гавэла» ў Мінску

Večer Václava Havla - Ales Bjaljacki

10 студзеня 2020 года ў гатэлі «Манастырскі» ў Мінску прайшоў ужо 9-ы «Вечар Вацлава Гавэла», арганізаваны «Рухам за свабоду» ў супрацоўніцтве з пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі. больш ►

Сняданак з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека ў пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі

Snídaně u příležitosti Mezinárodního dne lidských práv

10 снежня 2019 года пасол Т. Перніцкі правёў сняданак у пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый, якія займаюцца пытаннямі абароны правоў чалавека. На сняданку таксама прысутнічала пасол… больш ►

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прыняло ўдзел у чарговым пераднавагоднім дабрачынным кірмашы

Bazar

У нядзелю, 8 снежня 2019 года, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прыняло актыўны ўдзел у Міжнародным дабрачынным кірмашы, арганізаваным Мінскім міжнародным клубам жонак паслоў, акрэдытаваных у Беларусі. больш ►

Адкрыццё выставы, прысвечанай 30-годдзю Аксамітнай рэвалюцыі

Výstava

19 лістапада 2019 года ў культурным цэнтры OK16 у Мінску прайшла выстава, прысвечаная 30-годдзю Аксамітнай рэвалюцыі, якую адкрылі паслы Чэшскай Рэспублікі і Славацкай Рэспублікі Томаш Перніцкі і Ёзэф Мігаш. У рамках сумеснай чэшска-славацкай… больш ►

Ушанаванне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937 - 1941 гадоў у Курапатах

Kurapaty

6 лістапада 2019 года паслы краін-членаў ЕС, Швейцарыі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Украіны разам з Часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі ўшанавалі памяць некалькіх тысяч ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937-1941 гадоў у… больш ►

Рабочы візіт сп-ра Марціна Тлапы, намесніка Міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі, у Беларусь

NM M.Tlapa

28 - 31 кастрычніка 2019 года намеснік Міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі сп-р Марцін Тлапа ажыццявіў рабочы візіт у Беларусь, у ходзе якога ён наведаў Мінск і Віцебск. У Мінску намеснік Міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Марцін… больш ►

Прыём з нагоды Нацыянальнага дня Чэшскай Рэспублікі

Recepce ke státnímu svátku České republiky

У панядзелак, 28 кастрычніка 2019 года пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь арганізавала ўрачысты прыём з нагоды 101-й гадавіны заснавання Чэхаславакіі. З віншавальнай прамовай выступілі намеснік Міністра замежных спраў Чэшскай… больш ►

Сустрэча пад акампанемент цымбалаў ў пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску

Cimbál

У нядзелю, 27 кастрычніка 2019 года, у пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску прайшла сустрэча пад акампанемент цымбалаў, у якой прынялі ўдзел чэхі, якія жывуць у Мінску, дыпламаты, прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі,… больш ►

Прыём прадстаўнікоў Цэнтральнаеўрапейскай культурнай платформы першым намеснікам Міністра культуры Беларусі

Ministerstvo kultury

15 кастрычніка 2019 года першы намеснік міністра культуры Беларусі сп-ня Наталля Карчэўская прыняла прадстаўнікоў сферы грамадскай і культурнай дыпламатыі міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-членаў Цэнтральнаеўрапейскай культурнай платформы. З… больш ►

Урачыстае адкрыццё выставы «Гумар, маляваныя анекдоты, карыкатуры і сатыра ў Цэнтральнай Еўропе" ў Мінску

Vernisáž

14 кастрычніка 2019 года ў «Культурным цэнтры OK16» ў Мінску адбылася цырымонія адкрыцця выставы «Гумар, маляваныя анекдоты, карыкатуры і сатыра ў Цэнтральнай Еўропе», арганізаванай старшынствам Чэхіі ў… больш ►

Падпісанне Пагаднення паміж Урадам Чэшскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб урэгуляванні запазычанасці Рэспублікі Беларусь перад Чэшскай Рэспублікай

Podpis dohody

1 кастрычніка 2019 года ў Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь у Мінску было падпісана Пагадненне паміж Урадам Чэшскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб урэгуляванні запазычанасці Рэспублікі Беларусь перад Чэшскай Рэспублікай. больш ►

Канцэрты для сапрана, трубы і аргана з нагоды нацыянальнага свята Чэхіі ў Мінску і Гродна

Varhanní koncert

З нагоды Нацыянальнага дня Чэшскай Рэспублікі «Дзень чэшскай дзяржаўнасці» пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі арганізавала канцэрты для сапрана, трубы і аргана ў выкананні сапраністкі Людмілы Новакавай Вернеравай (кіраўнік… больш ►

Пасол Томаш Перніцкі сустрэўся з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Яго Эксцэленцыяй Аляксандрам Яшэўскім

Mohylev - biskup

Падчас рабочай паездкі ў Магілёў 18 верасня 2019 года пасол Томаш Перніцкі сустрэўся з Рымска-каталіцкім дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскім Яго Эксцэленцыяй Аляксандрам Яшэўскім, які азнаёміў пасла з сітуацыяй Рымска-каталіцкай царквы ў… больш ►

Рабочы візіт пасла Томаша Перніцкага ў Магілёўскую вобласць

Mohylev

Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі 17 - 18 верасня 2019 года наведаў Магілёўскую вобласць з мэтай падтрымкі далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага, культурнага і адукацыйнага супрацоўніцтва Чэшскай Рэспублікі з Магілёўскай… больш ►

Пасольства Чэхіі прыняло ўдзел у мерапрыемстве «Вышыванка»

Vyšivanka

У пятніцу, 5 ліпеня 2019 года, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь арганізавала мерапрыемства "Вышыванка", на якім былі прадстаўлены нацыянальныя кухні і традыцыі розных краін свету. больш ►

Сустрэча з членамі Рабочай групы Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Чэшскай Рэспублікі

Setkání se členy Pracovní skupiny Národního shromáždění Běloruské republiky pro spolupráci s Parlamentem České republiky

Пасол Чэхіі ў Беларусі Томаш Перніцкі 25 чэрвеня 2019 года арганізаваў прыём у пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску ў гонар членаў Рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Чэшскай Рэспублікі. У… больш ►

II. Еўрапейскія гульні ўрачыста адкрыты

Evropské hry - vlajka

У пятніцу, 21 чэрвеня 2019 года, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Яго Эксцэленцыя Аляксандр Лукашэнка адкрыў II. Еўрапейскія гульні, у якіх з 21 па 30 чэрвеня 2019 года прымуць удзел больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 еўрапейскіх краін. больш ►

З нагоды 15-й гадавіны ўступлення Чэхіі ў Еўрапейскі Саюз

Kroj

У рамках святкавання Дня Еўропы, арганізаванага дэлегацыяй Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь 23 мая 2019 года ў прыёмнай зале Дыпламатычнага сэрвісу ў цэнтры Мінска, Чэшская Рэспубліка разам з Эстоніяй, Літвой, Латвіяй, Венгрыяй, Польшчай… больш ►

Рабочы візіт дэлегацыі Края Высачына на чале з губернатарам Іржы Бегоункем ў Мінскую вобласць

Minská oblast - Kraj Vysočina

Дэлегацыя Края Высачына на чале з губернатарам Іржы Бегоункем 15-18 траўня 2019 года наведала з рабочым візітам Мінскую вобласць, з якой Край Высачына даўно супрацоўнічае. больш ►

Журналісцкая стыпендыя Вацлава Гавэла 2019-2020 - Тэрмін падачы 2 чэрвеня 2019

RFE/RL logo

Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода (RFE / RL) аб'яўляе прыём заявак на атрыманне Журналісцкай стыпендыі Вацлава Гавэла 2019 - 2020. Мэтай праграмы з'яўляецца дапамога перспектыўным журналістам з краін Усходняга Партнёрства і Расійскай… больш ►

Кансультацыя намеснікаў міністраў замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь у Мінску

Council of the Republic National Assembly Belarus

14 траўня 2019 года намеснік міністра замежных справаў Чэшскай Рэспублікі Алеш Хмеларж і намеснік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правялі кансультацыі ў Мінску. больш ►

Вялікдзень у Міжнароднай Школе QSI г. Мінска

Velikonoce-škola

Навучэнцы з розных краін наведваюць Міжнародную школу QSI ў Мінску, іх навучанне дапаўняецца вывучэннем традыцый прадстаўнікоў розных народаў. Пасля Велікоднага панядзелка тут адбылося знаёмства са святкаваннем Вялікадня ў Чэхіі. больш ►

Маладыя чэшскія мастакі атрымалі ўзнагароды за ўдзел у конкурсе выяўленчага мастацтва KрaсaWEEK

Маладыя чэшскія мастакі атрымалі ўзнагароды за ўдзел у конкурсе выяўленчага мастацтва KрaсaWEEK

У суботу 14 красавіка 2019 года ў памяшканні Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава прайшла цырымонія ўзнагароджання ў рамках Міжнароднага дзіцяча-юнацкага конкурсу «КрасаWeek 2019», якаму споўнілася дзевяць год.… больш ►

Сустрэча пасла Томаша Перніцкага з губернатарам Мінскай вобласці

Minská oblast

12 красавіка 2019 года пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі быў прыняты губернатарам Мінскай вобласці Анатолем Ісачанкам, з якім ён абмеркаваў, у першую чаргу, магчымасці далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Мінскай вобласцю і Краем… больш ►

Выстава афіш чэшскага дызайнера Паўла Ногі

Noga-plakát

4 красавіка 2019 года ў галерэі "Высокае месца» ў гістарычным цэнтры Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы больш чым 30 афіш чэшскага дызайнера Паўла Ногі, які асабіста прысутнічаў на мерапрыемстве. больш ►

Сумесны чэшска-венгерска-польскі прыём з нагоды 20-й гадавіны ўступлення Чэхіі, Венгрыі і Польшчы ў НАТА

NATO-podium

26 сакавіка 2019 года Пасольства Чэшскай Рэспублікі, Венгрыі і Рэспублікі Польшча правялі сумесны прыём у Мінску з нагоды 20-й гадавіны ўступлення Чэшскай Рэспублікі, Венгрыі і Польшчы ў НАТА. Галоўным госцем на прыёме быў намеснік Міністра… больш ►

Пасол Томаш Перніцкі ўшанаваў памяць загінулых у спаленай вёсцы Хатынь

Chatyň

Пасол Томаш Перніцкі разам з іншымі пасламі, акрэдытаванымі ў Беларусі, ушанаваў мемарыял, размешчаны на месцы згарэлай вёскі Хатынь у памяць пра ахвяр трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года. больш ►

Цырымонія ўзнагароджання ў рамках 46-й Міжнароднай дзіцячай мастацкай выставы LIDICE 2018 у Віцебску

Vitebsk - Lidice

20 сакавіка 2019 года ў Віцебску ў інтэрактыўным «Музеі Уновіс», прысвечаным заснавальнікам савецкага авангарду ў выяўленчым мастацтве - ураджэнцу Віцебска Марку Шагалу, а таксама мастаку і тэарэтыку мастацтва Казіміру Малевічу,… больш ►

Фатаграфіі чэшскага фатографа Яўгена Куклы на выставе, арганізаванай пасольствам Украіны ў Беларусі да пяцігоддзя "Еўрамайдана"

Majdan

22 лютага 2019 года ў пасольстве Украіны ў Беларусі адбылося адкрыццё выставы "З Еўрамайдана ў Брусэль», на якой былі прадстаўлены фатаграфіі ўкраінскіх і літоўскіх фатографаў, а таксама фатаграфіі чэшскага фатографа Яўгена Куклы,… больш ►

Рабочы візіт пасла Томаша Перніцкага ў Гродзенскую вобласць

Grodno

Пасол Томаш Перніцкі 20-21 лютага 2019 года наведаў Гродзенскую вобласць з рабочым візітам, падчас якога ён абмеркаваў магчымасці далейшага паглыблення супрацоўніцтва паміж Гродзенскай вобласцю і рэгіёнамі Чэшскай Рэспублікі з губернатарам… больш ►

Уручэнне ўзнагарод у рамках 46-й Міжнароднай выставы дзіцячай творчасці LIDICE 2018 у Гродне

Grodno - Lidice

20 лютага 2019 года пасол Томаш Перніцкі ўручыў 15-гадовай Марыі Бяцейка ганаровы дыплом за прызавое месца ў 46-й Міжнароднай выставе дзіцячай творчасці LIDICE 2018. Ганаровы дыплом 13-гадовага Данііла Петрашэвіча, які пераехаў за мяжу, быў… больш ►

Прыём Пасла Томаша Перніцкага рымска-каталіцкім біскупам Гродзенскім Яго Праасвяшчэнствам Аляксандрам Кашкевічам

Grodno - katolický

20 лютага 2019 года Пасол Томаш Перніцкі быў прыняты рымска-каталіцкім біскупам Гродзенскім Яго Праасвяшчэнствам Аляксандрам Кашкевічам, які стаіць на чале Гродзенскай дыяцэзіі з моманту яе заснавання ў 1991 годзе. больш ►

Візіт ветлівасці да Яго Высокапраасвяшчэнства Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага

Grodno - arcibiskup

У час рабочага візіту ў Гродзенскую вобласць пасол Томаш Перніцкі здзейсніў візіт ветлівасці да Яго Высокапраасвяшчэнства праваслаўнага архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, які праінфармаваў пасла аб аднаўленні праваслаўных храмаў і… больш ►

Сустрэча пасла Томаша Перніцкага з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгенам Шастаковым

Vlajky

15 лютага 2019 года пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі і намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь сп-р Яўген Шастакоў, які з'яўляецца па сумяшчальніцтве сустаршынёй Сумеснай камісіі па эканамічных,… больш ►

Яго Высокапраасвяшчэнства Мітрапаліт Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў Пасла Томаша Перніцкага

Metropolita Pavel

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Яго Высокапраасвяшчэнства мітрапаліт Павел прыняў 14 лютага 2019 года новага пасла Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаша Перніцкага. больш ►

Рымска-каталіцкі арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Яго Высокапрэасвяшчэнства Тадэвуш Кандрусевіч прыняў Пасла Томаша Перніцкага

A

У сувязі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі пасол Томаш Перніцкі 12 лютага 2019 года здзейсніў візіт ветлівасці да рыма-каталіцкага арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Яго Высокапрэасвяшчэнства Тадэвуша Кандрусевіча. больш ►

Удзел Чэхіі ў "International Night"

International night - vlajka

9 лютага 2019 года QSI International School of Minsk арганізавала ў гатэлі Marriott міжнародны вечар, прысвечаны краінам, з якіх прыехалі яе вучні. больш ►

Сустрэча пасла Т. Перніцкага з членамі «Клуба маладых дыпламатаў»

Mladý diplomat

Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі 6 лютага 2019 года правяло сустрэчу больш чым шасцідзесяці членаў Клуба маладых дыпламатаў з паслом Чэхіі ў Беларусі Томашам Перніцкім, які ў сваім выступе прадставіў Чэшскую… больш ►

Чэшскі стэнд на 26-м Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску

Чэшскі стэнд на 26-м Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з чэшскім Цэнтрам ў Кіеве 6 лютага адкрыла чэшскі стэнд на 26-м Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску. На адкрыцці стэнда таксама прысутнічаў пасол Томаш Перніцкі. больш ►

Сустрэча Пасла Чэшскай Рэспублікі Томаша Перніцкага з Міністрам замежных спраў Беларусі спадаром Уладзімірам Макеем

VV - Makej

Міністр замежных спраў Беларусі сп-р Уладзімір Макей прыняў 23 студзеня 2019 года пасла Чэшскай Рэспублікі Томаша Перніцкага ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. больш ►

Новы пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі ўручыў Даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі спадару Аляксандру Лукашэнку

Pověřovací listiny

Новы пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі сп-р Томаш Перніцкі 21 студзеня 2019 года ўручыў Прэзідэнту Беларусі сп-ру Аляксандру Лукашэнку Даверчыя граматы, якімі Прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі сп-р Мілаш Земан прызначыў Надзвычайнага і Паўнамоцнага… больш ►

Летняя школа славістыкі ў Аламоўцы

Letní škola slovanských studií

Універсітэт Палацкага ў Аламоўцы запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у Летняй школе славістыкі, якая пройдзе з 18 ліпеня па 15 жніўня 2015 года. больш ►