
Перадача гуманітарнай дапамогі, прадастаўленай у рамках праграмы V4 East Solidarity
03.12.2020 / 20:10 | Aktualizováno: 04.12.2020 / 08:00
2 снежня 2020 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску адбылася ўрачыстая перадача гуманітарнай дапамогі са сродкаў, прадастаўленых Міжнародным Вышаградскім фондам у рамках праекта дапамогі краінам Усходняга партнёрства “V4 East Solidarity”.
Гуманітарная дапамога, у якой былі сродкі індывідуальнай абароны, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй (некалькі тысяч аднаразовых медыцынскіх масак і рэспіратараў другой і трэцяй ступені, аднаразовыя медыцынскія касцюмы, плашчы, медыцынскія шапачкі, тэрмометры, ачышчальнікі паветра і сотні літраў дэзінфікуючых сродкаў), была перададзена ў дабрачынны фонд КАРЫТАС Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы, якая забяспечыла наступную перадачу сродкаў абароны бальніцам раённых гарадоў Чэрвень і Беразіно Мінскай вобласці.
На цырымоніі ўручэння прысутнічалі Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі, Часовы павераны ў справах Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Генрых Сасай і дыпламаты пасольстваў Польшчы і Венгрыі.
