
Дзень палітычнага зняволенага ў Беларусі
21.05.2022 / 12:46 | Aktualizováno: 23.05.2022 / 10:05
Беларускія праваабаронцы аб’явілі 21 мая Днём палітычнага зняволенага ў Беларусі. На сённяшні дзень у Беларусі налічваюцца 1204 палітзняволеныя. Пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі з гэтай нагоды даслаў асабістыя лісты і тэлеграмы пяці прыгавораным да пазбаўлення свабоды беларусам-праваабаронцам, якіх Еўрапейскі Саюз прызнае палітычнымі зняволенымі.
Акрамя пасла Чэшскай Рэспублікі, лісты палітзняволеным даслалі таксама паслы і павераныя ў справах Балгарыі, Еўрапейскага Саюза, Францыі, Літвы, Латвіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, ФРГ, Швецыі і ЗША.
