
Фота: government.gov.by
Новы пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі ўручыў Даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі спадару Аляксандру Лукашэнку
24.01.2019 / 09:39 | Aktualizováno: 24.01.2019 / 09:44
Новы пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі сп-р Томаш Перніцкі 21 студзеня 2019 года ўручыў Прэзідэнту Беларусі сп-ру Аляксандру Лукашэнку Даверчыя граматы, якімі Прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі сп-р Мілаш Земан прызначыў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі.
Пасля ўрачыстай перадачы Даверчых грамат адбылася кароткая сустрэча, на якой прысутнічаў сп-р Аляксандр Лукашэнка, а таксама міністр замежных спраў сп-р Уладзімір Макей.