
Фота: JP
Падтрымка беларускай мовы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы
21.02.2021 / 15:22 | Aktualizováno: 22.02.2021 / 12:27
Паслы і дыпламаты краін-членаў ЕС, Японіі, Швейцарыі, ЗША і Вялікабрытаніі апублікавалі кароткі відэазварот з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, у якім кожным з іх былі прадстаўлены тры важныя словы або кароткі сказ на беларускай мове.
Пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі абраў словы «вера», «надзея», «любоў». Слова «надзея» абралі і паслы Швецыі, Эстоніі і Францыі, а слова «любоў» таксама з'явілася ў зваротах паслоў Японіі і Федэратыўнай Рэспублікі Германія. (Міжнародны дзень роднай мовы)