Пастанова Сенату Парламента Чэскай Рэспублікі аб сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў
13.08.2020 / 13:45 | Aktualizováno: 13.08.2020 / 17:21
СЕНАТ ПАРЛАМЕНТА ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛІКІ
12. СПРАВАЗДАЧНЫ ПЕРЫЯД
484. ПАСТАНОВА СЕНАТУ 26-га паседжання ад 12 жніўня 2020 года аб сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Сенат
I. асуджае
гвалтоўныя і відавочна неналежныя дзеянні міліцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія пратэстуюць супраць недэмакратычнага і несправядлівага правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Свабода слова і сходаў – адно з асноўных правоў чалавека, гвалтоўнае падаўленне якога не павінна мець месца ў еўрапейскай прасторы;
II. апелюе
да Ўраду Чэшскай Рэспублікі рашуча асудзіць гвалт, які здзяйсняецца недэмакратычным рэжымам прэзідэнта Лукашэнкі, і зрабіць усе магчымыя крокі для заахвочвання грамадзянскіх свабодаў у Беларусі;
III. даручае
Старшыні Сенату азнаёміць Урад Чэшскай Рэспублікі з гэтай пастановай.
Мілаш Выстрчыл
Старшыня Сенату
Павел Карпішэк
Завяральнік Сенату