па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Жалобнае мерапрыемства ля Баранавіч

20 лістапада 2024 года Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл ушанаваў памяць чэшскіх яўрэяў, забітых падчас Другой сусветнай вайны ля горада Баранавічы ў Брэсцкай вобласці.

Эшэлон з тысячай чэхаславацкіх грамадзян, якія паходзілі з чэшскіх гарадоў Прага і Оламаўц, прыбыў у Баранавічы 31 ліпеня 1942 года. Цягнік першапачаткова скіроўваўся у Мінск, аднак, паводле захаванных сведчанняў, нацысты вырашылі пад маркай перапынку на абед высадзіць людзей у Баранавічах, пасля чаго перамясцілі іх у лес на ўскрайку горада і там расстралялі. На месцы расправы ў 1972 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс “Урочышча Гай”. Цэнтральным матывам мемарыяла з’яўляюцца два 12-мятровыя слупы, выкананыя з жалезабетону, якія мусяць нагадваць агароджу тагачасных канцэнтрацыйных лагераў. На слупах вісіць вялікі звон. Размешчаныя побач неглыбокія яміны нагадваюць пра масавыя пахаванні ахвяр.

Разам з Мінскам і Малым Трасцянцом дадзены мемарыял адносіцца да ліку самых значных памятных мясцін такога тыпу ў Беларусі.

Галерэя


Baranoviči 2024