па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Ушанаванне памяці яўрэяў з Багеміі і Маравіі, якія загінулі ў Малым Трасцянцы

16 лістапада 2025 года чэшскія дыпламаты ўшанавалі памяць яўрэяў з Багеміі і Маравіі, забітых у лагеры смерці Малы Трасцянец падчас Другой сусветнай вайны.

Жалобнае мерапрыемства прайшло ля мемарыяла, усталяванага ў памяць пра ахвяр найбуйнейшага нацысцкага лагера смерці на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які размяшчаўся на ўскраіне Мінска. Ад імя Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь кветкі да мемарыяла ўсклаў Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Крыл. Такім чынам мы прыгадваем трагічны лёс тысяч людзей і падкрэсліваем значэнне захавання гістарычнай памяці.

 

Ушанаванне памяці яўрэяў з Багеміі і Маравіі, якія загінулі ў Малым Трасцянцы

Ушанаванне памяці яўрэяў з Багеміі і Маравіі, якія загінулі ў Малым Трасцянцы