
Удзел Чэхіі ў "International Night"
13.02.2019 / 10:42 | Aktualizováno: 15.02.2019 / 10:46
9 лютага 2019 года QSI International School of Minsk арганізавала ў гатэлі Marriott міжнародны вечар, прысвечаны краінам, з якіх прыехалі яе вучні.
Падчас гэтага мерапрыемства, у якім таксама актыўна ўдзельнічалі дзеці супрацоўнікаў пасольства Чэскай Рэспублікі ў Беларусі, наведвальнікі маглі даведацца шмат цікавага аб асобных краінах і пакаштаваць нацыянальныя стравы. Чэшская Рэспубліка на сваім стэндзе прапанавала печыва, салодкія прысмакі, марынаваны сыр гермелін, бутэрброды і рулецікі з вяндліны з крэмам з хрэна. Вядома, яшчэ было алкагольнае і безалкагольнае піва і бехераўка. У якасці аднаго з прызоў праведзенай на мерапрыемстве латарэі быў кошык з традыцыйнай чэшскай прадукцыяй.
