па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: ZÚ Minsk
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Дзень ААН 2023

Прадстаўнікі дыпламатчных місій замежных краін у Мінску 24 кастрычніка 2023 года адзначылі Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які прыгадвае дзень уступлення ў сілу Статута ААН у 1945 годзе. Менавіта з ратыфікацыяй гэтага ўстаноўчага дакумента сусветнай арганізацыі большасцю краін, якія яго падпісалі, у тым ліку пяццю сталымі членамі Савета Бяспекі, афіцыйна і ўзнікла Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
 

У свеце няма іншай глабальнай арганізацыі, якая мела б такую легітымнасць, паўнамоцтва склікаць дзяржавы і кампетэнцыю забавязваючага прадпісання, як у ААН. Ніякая іншая міжнародная арганізацыя не дае такой колькасці людзей надзею на лепшы свет. Сёння яшчэ больш, чым калі-небудзь да гэтага, нам патрэбна, каб усе краіны аб’ядналіся і выканалі абяцанне злучаных нацый. Дзень ААН – гэта нагода, каб умацаваць агульную праграму ўсяго свету і зноў пацвердзіць мэты і прынцыпы Статута ААН, якім мы кіруемся ўжо 78 год.

У аснове Статута ААН ляжыць рашучасць загойваць супярэчнасці, паляпшаць адносіны і будаваць мір; пашыраць магчымасці і нікога не пакінуць убаку; забяспечыць справядлівасць, роўныя правы і ўмацоўваць становішча жанчын і дзяўчат; забяспечыць жыццёва неабходнай дапамогай тых, каму яна патрэбная; і, нарэшце, быць дастаткова гнуткай, каб магчы вырашаць выклікі, якіх у часы ўзнікнення ААН яшчэ не існавала: ад экзістэнцыйнага кліматычнага крызіса да рыскаў і магчымасцей, якія прыносіць штучны інтэлект.