Сустрэча пад акампанемент цымбалаў ў пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску
04.11.2019 / 11:43 | Aktualizováno: 05.11.2019 / 14:08
У нядзелю, 27 кастрычніка 2019 года, у пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску прайшла сустрэча пад акампанемент цымбалаў, у якой прынялі ўдзел чэхі, якія жывуць у Мінску, дыпламаты, прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ды іншыя госці. Цымбальная музыка гучала ў выкананні ансамбля «Slovácko mladší» з Микульчыц.
Мараўскія і чэшскія народныя песні выконвалі музыкі «Slovácko mladší»: Пётр Марада (прым), Томаш Дворжачэк (тэрц), Міхал Громбіржык (цымбалы), Павел Ганзалек (альт) і Тадэаш Коплік (кантрабас).