Прыняццe крызісных мер
16.12.2020 / 12:06 | Aktualizováno: 16.12.2020 / 12:09
З прычыны крытычнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Чэшскай Рэспубліцы з 18 снежня ўступае ў сілу Пастанова ўрада № 1334 аб прыняцці крызісных мер, якія абмяжоўваюць свабоднае перамяшчэнне на тэрыторыі ўсёй Чэхіі.
У Чэшскую Рэспубліку можна ехаць толькі ў выключна неабходных сітуацыях.
Недапушчальнымі з’яўляюцца паездкі з мэтай турызму або наведвання сяброў. Абмежаванні ўключаюць таксама закрыццё гатэляў і іншых месцаў часовага пражывання турыстаў, забарона знаходжання ў грамадскіх месцах (дазволена максімум шэсць чалавек), забарона выхаду ў начны час з 23.00 да 4.59 і інш.
У гэтай пастанове няма новаўвядзенняў для замежных работнікаў (так званых пендлераў), школьнікаў і студэнтаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Чэшскай Рэспублікі.
Асобам, якія ўязджаюць у Чэшскую Рэспубліку ў выключна неабходных сітуацыях, нагадваем пра абавязак прытрымлівацца каранцінных мер бяспекі, якія акрамя іншага ўключаюць у сябе запаўненне ўязнога фармуляра перад паездкай і праходжанне тэсту на covid-19 пасля прыезду ў ЧР (або непасрэдна перад выездам, калі гаворка ідзе аб тэстах у краінах ЕС).
Абмежаванне свабоднага перамяшчэння ў Чэшскай Рэспубліцы ўступае ў сілу з 18 снежня 2020 года і дзейнічае да 23 снежня 2020 года.