Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім удзельнікам 53-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2025”
12.12.2025 / 08:14 | Aktualizováno: 12.12.2025 / 08:16
8 снежня 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўручыстае ўручэнне ганаровых грамат і медалёў удзельнікам Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2025”.
Тэмай сёлетняй, ужо 53-й, Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2025” была абрана “Гульня”. На конкурсную частку выставы было зарэгістравана ўсяго 12 723 работы з 69 краін свету, сярод іх – 106 работ дзяцей і падлеткаў з Беларусі. Узнагароды журы атрымала 13 беларускіх удзельнікаў выставы.
Кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Чэхіі ў Мінску спадар Томаш Крыл ва ўступным слове прывітаў усіх прысутных дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Ён падзякаваў за актыўны ўдзел у конкурсе, павіншаваў з атрыманнем узнагарод і сцісла прыгадаў трагедыю чэшскай вёскі Лідзіцэ і яе жыхароў. У заключэнне сваёй прамовы ён запрасіў дзяцей працягваць прымаць удзел у выставе і ў наступныя гады. Пасля ўрачыстага ўручэння медалёў і грамат у пасольстве прайшоў невялікі прыём у гонар дзяцей, што атрымалі ўзнагароды.
