Ушанаванне памяці ўсіх ахвяраў і герояў Другой сусветнай вайны ля Кургана Славы пад Мінскам
12.05.2020 / 12:37 | Aktualizováno: 12.05.2020 / 13:14
8 траўня 2020 года пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі і ваенна-паветраны аташэ падпалкоўнік Любамір Горак ўсклалі вянок у гонар вызваліцеляў горада Мінска і беларускіх партызан да мемарыяла Курган Славы пад Мінскам. Поўны глыбокай пашаны акт у гонар памяці ўсіх ахвяраў і герояў Другой сусветнай вайны адбыўся з нагоды 75-й гадавіны яе заканчэння.