The Strudel Cup
08.04.2025 / 11:03 | Aktualizováno: 08.04.2025 / 11:05
У суботу 29 сакавіка 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася сустрэча прадстаўнікоў дыпламатычных місій замежных краін, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі.
Гаворка пра нефармальную сустрэчу дыпламатаў Еўрапейскага саюза, Швейцарыі, Злучанага Каралеўства, Бразіліі і Малдовы. У праграме мерапрыемства значылася спаборніцтва па выпяканні штрудэля. Удзел у ім прынялі шматлікія канкурсанты. Першае месца занялі прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, другое месца дасталося Бразіліі, трэцяе – Славакіі.