па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Развіццё фізічнай рэабілітацыі і рэабілітацыйнага догляду ў межах праекта “Табіта”

У 2025 годзе быў рэалізаваны малы лакальны праект Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь “Развіццё фізічнай рэабілітацыі і рэабілітацыйнага догляду ў межах праекта «Табіта»”. Праект быў здзейснены пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з рэалізатарам праекта – рэлігійнай арганізацыяй “Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь”.

У межах праекта былі набытыя сучасныя сродкі рэабілітацыі, якія могуць выразным чынам дапамагчы ў працэсе аднаўлення мабільнасці і самадастатковасці кліентаў арганізацыі. Да найважнейшых з іх адносяцца высокія хадункі, якія ўсё яшчэ амаль невядомыя ў Беларусі нягледзячы на іх істотнае значэнне для асобаў, што перажылі інсульт ці пачынаюць зноў хадзіць пасля доўгага часу на ложку. На гэтую прыладу нельга выпісаць рэцэпт, а ва ўсім Мінску ёсць толькі адзін пункт пракату, які прапануе яе па кошце, недаступным для большасці патрабуючых. Дзякуючы праекту атрымалася закупіць такія хадункі і пачаць іх прадастаўленне кліентам.

Рэалізаваны праект значна пашырае магчымасці аказання догляду і спрыяе павышэнню якасці штодзённага жыцця кліентаў, якія актыўна выкарыстоўваюць новыя сродкі рэабілітацыі.

 

Bысокія хадункі

Bысокія хадункі