
Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, узнагароджаным на 52-й Міжнароднай дзіцячай выставе выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2024”
18.11.2024 / 15:38 | Aktualizováno: 18.11.2024 / 15:42
15 лістапада 2024 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у Мінску прайшло ўрачыстае ўручэнне ганаровых грамат і медалёў удзельнікам Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2024”.
Тэма гэтай – ужо 52-й – штогадовай Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ” гучала “Караван”. Да ўдзелу ў конкурснай праграме выставы ўсяго было зарэгістравана 12 946 работ ад удзельнікаў з 63 краін свету, між іншым – 161 работа дзяцей з Беларусі. Узнагароды ж атрымала восем удзельнікаў-беларусаў.
Кіраўнік чэшскай дыпмісіі ў Мінску Томаш Крыл у сваёй прамове прывітаў усіх дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Ён падзякаваў за іх актыўны ўдзел у конкурсе, павіншаваў з атрыманнем узнагарод і сцісла прыгадаў трагічны лёс сяла Лідзіцэ і яго жыхароў. У заключнай частцы выступу ён запрасіў дзяцей прымаць удзел у выставе наступных гадоў. Пасля ўрачыстага ўручэння медалёў і дыпломаў у будынку пасольства адбыўся невялікі прыём у гонар адзначаных дзяцей.