па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту Facebook logo

Інфармацыя для грамадзян Рэспублікі Беларусь: шэнгенскія візы для сваякоў грамадзян Чэшскай Рэспублікі або грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія доўгатэрмінова пражываюць у Чэшскай Рэспубліцы


5 кастрычніка 2026 года Урад Чэшскай Рэспублікі прыняў папраўку да пастановы № 55/2024 Збору законаў Чэшскай Рэспублікі, якая дазваляе названай катэгорыі асоб падаваць заявы на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў Чэшскую Рэспубліку з мэтай наведвання сваякоў.

 

Заяву могуць падаваць сваякі па прамой узыходнай або сыходнай лініі грамадзян Чэшскай Рэспублікі і грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў Чэшскай Рэспубліцы на падставе дзеючай доўгатэрміновай візы альбо дзеючага дазволу на доўгатэрміновае або пастаяннае пражыванне.

Да сваякоў па прамой узыходнай і сыходнай лініі адносяцца:

дзеці,

унукі,

бацькі,

дзяды і бабулі.

Да гэтай катэгорыі не адносяцца: сёстры, браты, цёткі, дзядзькі, стрыечныя браты, стрыечныя сёстры.

Для падачы заявы на такую шэнгенскую візу неабходна атрымаць пацвярджэнне даты і часу прыёму ад дыпламатычнага прадстаўніцтва Чэшскай Рэспублікі ў Мінску.

З аўторка 10 лістапада 2026 года Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь пачне прымаць электронныя лісты для прызначэння даты і часу падачы заявы на атрыманне шэнгенскай візы з мэтай наведвання сваякоў па электронным адрасе:

Minsk.Visa@mzv.gov.cz

Адказ з прызначанымі датай і часам будзе накіраваны на ваш электронны адрас у найкарацейшы магчымы тэрмін.

Ваш электронны ліст павінен утрымліваць пададзеныя ніжэй звесткі, без якіх Ваша заяўка не будзе разглядацца:

імя і прозвішча асобы, якая запрашае (лацінкай);

імя і прозвішча заяўніка паводле пашпарта (лацінкай);

тып візы: шэнгенская;

мэта паездкі: наведванне сваякоў;

кантактныя даныя заяўніка (электронная пошта і тэлефон);

нумар пашпарта.

Да электроннага ліста неабходна далучыць

адсканаваную копію старонкі пашпарта з фотаздымкам;

копію дакумента, які пацвярджае мэту паездкі (запрашэнне, заверанае паліцыяй па справах іншаземцаў, альбо запрашэнне з афіцыйна завераным подпісам);

копіі дакументаў, якія пацвярджаюць адносіны сваяцтва (напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні; у выпадку змены асабістых даных таксама пасведчанне аб шлюбе, рашэнне суда аб разводзе, дакумент аб змене прозвішча, судовае рашэнне і да г. п.);

для сваякоў грамадзян Чэшскай Рэспублікі: адсканаваную копію старонкі пашпарта або пасведчання асобы грамадзяніна Чэшскай Рэспублікі, на якой уладальнік уласнаручна пазначыць дату і напіша тэкст: “Са зняццем копіі майго дакумента згодны (згодная)”, або па-чэшску: “S pořízením kopie mého dokladu souhlasím”;

для сваякоў грамадзян Рэспублікі Беларусь: адсканаваную копію доўгатэрміновай візы або карты знаходжання (з абодвух бакоў), а таксама копію старонкі пашпарта з фотаздымкам.

Дзейнічае строгае правіла: 1 электронны ліст = 1 заяўнік (у адным паведамленні нельга накіроўваць заяўку на прыём некалькіх асоб).

Дакументы неабходна дасылаць у фарматах .pdf або .jpg.