
У памяць чэшскіх і мараўскіх габрэяў, забітых падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
09.05.2022 / 09:40 | Aktualizováno: 10.05.2022 / 17:41
У нядзелю 8 мая 2022 г. пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі, намеснік пасла Петр Галакса і ваенна-паветраны аташэ палкоўнік Лубаш Коўдэлка ўшанавалі памяць усіх чэшскіх і мараўскіх габрэяў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Прадстаўнікі пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі найперш усклалі кветкі да помніка габрэям з г. Брно, забітым у мінскім гетта, затым да мемарыяла на месцы былога канцэнтрацыйнага лагера Малы Трасцянец у прадмесці Мінска.
Падчас цырымоніі ля помніка брнянскім габрэям у цэнтры сталіцы, у якой удзельнічалі прадстаўнікі габрэйскай абшчыны Мінска, Рыгор Абрамовіч, мінскі равін, узнёс малітву за памерлых.

