
Рабочы візіт сп-ра Марціна Тлапы, намесніка Міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі, у Беларусь
04.11.2019 / 16:17 | Aktualizováno: 06.11.2019 / 13:59
28 - 31 кастрычніка 2019 года намеснік Міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі сп-р Марцін Тлапа ажыццявіў рабочы візіт у Беларусь, у ходзе якога ён наведаў Мінск і Віцебск. У Мінску намеснік Міністра замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Марцін Тлапа абмеркаваў далейшае развіццё чэшска-беларускіх адносін і адносін Беларусі з ЕС з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яго Эксцэленцыяй Уладзімірам Макеем і намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Яўгенам Шастаковым.
Падчас свайго знаходжання ў Мінску намеснік Міністра Марцін Тлапа таксама правёў паспяховыя перамовы з намеснікам Міністра энергетыкі Вольгай Пруднікавай, намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва Алегам Швяцом і намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалаем Рагашчуком. Чэшскія прадпрымальнікі таксама суправаджалі намесніка Міністра Марціна Тлапу на гэтых сустрэчах.
У Віцебску намеснік міністра Марцін Тлапа разам з чэшскімі прадпрымальнікамі сустрэўся з Алегам Мацкевічам, намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.
