па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Ушанаванне памяці чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых у Малым Трасцянцы

27 верасня 2023 года чэшскія дыпламаты ўшанавалі памяць чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых у лагеры смерці ў Малым Трасцянцы.
 

У сераду 27 верасня 2023 года Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Крыл ушанаваў памяць чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых падчас Другой сусветнай вайны ў лагеры смерці ў Малым Трасцянцы. Жалобнае мерапрыемства – ускладанне кветак – прайшло на ўскраіне Мінска ля мемарыяла ахвярам найбуйнейшага на тэрыторыі Беларусі фашысцкага лагера.