па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту Facebook logo

Дзень памяці ахвяр Халакосту

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, які прыпадае на 27 студзеня, штогод адзначаецца і ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Сёлета да гэтай даты было прымеркавана некалькі мерапрыемстваў, першае з якіх – наведанне намеснікам кіраўніка дыппрадстаўніцтва тэатральнай пастаноўкі, прадстаўленай 24 студзеня 2025 года ў сінагозе Аб’яднання супольнасцей прагрэсіўнага іўдаізму. Новую пастаноўку пад эгідай пасольства Чэхіі падрыхтавала яўрэйскае тэатральнае таварыства “Хохма”, стварыўшы гэтым самым працяг папярэдняй пастаноўкі, паказанай у кастрычніку 2022 года. Другая частка трагікамедыі “За жыццё. Працяг” у нязмушанай манеры набліжае гледачу трагічны лёс яўрэяў з горада Брно: акцёраў і музыкаў, забітых падчас Другой сусветнай вайны пасля прымусовага перамяшчэння з Брно ў Мінскае гета.

28 студзеня 2025 года памяць яўрэяў з Чэхіі і Маравіі, забітых падчас Другой сусветнай вайны ў Мінскім гета, у лагеры смерці ў Малым Трасцянцы і ў Баранавічах, ушанаваў і кіраўнік чэшскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску спадар Томаш Крыл. Ён сумесна з прадстаўнікамі іншых пасольстваў і дыпламатычных місій, а таксама з прадстаўнікамі беларускіх іўдзейскіх арганізацый і членамі мясцовай іўдзейскай супольнасці прыняў удзел у аўтарскім вечары Аляксея Жбанава. Падчас вечара можна было таксама азнаёміцца з прадстаўленай фотавыставай.

Галерэя


Den památky obětí Holocaustu