па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: belta.by
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Сустрэча пасла Т. Перніцкага з членамі «Клуба маладых дыпламатаў»

Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі 6 лютага 2019 года правяло сустрэчу больш чым шасцідзесяці членаў Клуба маладых дыпламатаў з паслом Чэхіі ў Беларусі Томашам Перніцкім, які ў сваім выступе прадставіў Чэшскую Рэспубліку і яе гісторыю, а потым адказаў на шэраг пытанняў школьнікаў.
 

У мерапрыемстве таксама прысутнічала культурная лінія, якая складалася з чэшскіх вершаў і беларускіх песень, падрыхтаваных членамі «Клуба маладых дыпламатаў», і цікавай віктарыны аб Чэшскай Рэспубліцы. Пераможцы конкурсу і аўтары самых цікавых пытанняў атрымалі ад пасла Т. Перніцкага невялікія памятныя прызы, звязаныя з Чэхіяй.