па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Дэгустацыя мараўскага віна ў чэшскім пасольстве

Падтрымка культурнай дыпламатыі і нефармальных кантактаў паміж дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі з’яўляецца важнай часткай працы кожнага пасольства. Менавіта ў гэтым духу прайшло камернае свецкае мерапрыемства, арганізаванае Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, падчас якога знайшлося месца для сяброўскай сустрэчы і прэзентацыі аднаго з традыцыйных прадуктаў чэшскай культуры – мараўскага віна.

У пятніцу 17 кастрычніка 2025 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшла дэгустацыя мараўскага віна, на якую былі запрошаны еўрапейскія дыпламаты, што працуюць у Беларусі, і прадстаўнікі найбліжэйшых дружалюбных дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Сустрэча была прысвечана знаёмству з мараўскім віном, якое ўдзельнікам прадставіў мяцовы самелье. Госці мелі магчымасць пакаштаваць падборку вінаў з розных вінаробных рэгіёнаў Маравіі і больш даведацца пра іх характар, гісторыю і працэс іх вытворчасці ў сучаснасці.

Гэтым нефармальным мерапрыемствам пасольства разам з тым прыгадала надыходзячае дзяржаўнае свята Чэшскай Рэспублікі – Дзень узнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы, што адзначаецца 28 кастрычніка.

Галерэя


Ochutnávka moravských vín na Velvyslanectví České republiky v Minsku