па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Святкаванне 35-й гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі ў тагачаснай Чэхаславакіі

18 лістапада 2024 года ў Мінску прайшоў урачысты прыём з нагоды 35-й гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі, арганізаваны сумесна Пасольствам Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У пачатку ўрачыстага мерапрыемства прагучалі дзяржаўныя гімны ў выкананні вакальнага ансамбля. Вялікую цікавасць прысутных выклікалі выстаўленыя на час прыёму інфармацыйныя стэнды з чэшскімі і славацкімі гістарычнымі фотаздымкамі і архіўнымі матэрыяламі, якія прыгадалі падзеі 17 лістапада 1989 года.

Кіраўнікі славацкай і чэшскай дыпламатычных місій спадарыня Катарына Жакава і спадар Томаш Крыл у сваіх урачыстых прамовах прагадалі значэнне Дня змагання за свабоду і дэмакратыю, а таксама 35-ю гадавіну пачатку Аксамітнай рэвалюцыі, калі падаўленая сілавымі органамі дэманстрацыя студэнтаў 17 лістапада 1989 года запусціла працэс негвалтоўнага падзення камуністычнага рэжыму ў тагачаснай Чэхаславакіі. Кіраўнік прадстаўніцтва Чэхіі завяршыў сваю прамову цытатай Вацлава Гавэла: “Праўда і любоў перамаглі падман і нянавісць”.

Галерэя


17. listopad