
Фота: Ivan Galat
Рабочы візіт пасла Томаша Перніцкага ў Гродзенскую вобласць
28.02.2019 / 12:21 | Aktualizováno: 28.02.2019 / 12:59
Пасол Томаш Перніцкі 20-21 лютага 2019 года наведаў Гродзенскую вобласць з рабочым візітам, падчас якога ён абмеркаваў магчымасці далейшага паглыблення супрацоўніцтва паміж Гродзенскай вобласцю і рэгіёнамі Чэшскай Рэспублікі з губернатарам Гродзенскай вобласці Уладзімірам Краўцовым і мэрам Гродна Мечыславам Гоем.
Прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, якія заключылі пагадненне аб партнёрстве з рэгіёнам Цэнтральнай Чэхіі, асабліва зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, прадуктаў харчавання і турызму.

Foto: belta.by