Фота: JP
Ушанаванне памяці габрэяў Брно, якія загінулі ў мінскім гета
28.01.2020 / 08:26 | Aktualizováno: 29.01.2020 / 12:29
З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту 27 студзеня 2020 года супрацоўнікі пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі ўшанавалі памяць 987 брненскіх габрэяў, якія загінулі ў мінскім гета. Падчас памятнай цырымоніі пасол Томаш Перніцкі ў суправаджэнні намесніка пасла Паўла Бучка ўсклаў да помніка кветкі, а мінскі рабін Рыгор Абрамовіч выканаў малітву «кадзіш».