
Фота: JP
Пасольства Чэшскай Рэспублікі перадало падарункі дзецям з дзіцячага дома ў Маладзечне з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей
01.06.2021 / 14:51 | Aktualizováno: 01.06.2021 / 16:00
З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі перадало праз Міністэрства замежных спраў Беларусі падарункі дзецям з дзіцячага дома ў Маладзечне.
Выхаванцы дзіцячага дома ў Маладзечне атрымалі ад Пасольства Чэшскай Рэспублікі дзве кнігі чэшскіх казак на рускай мове, плюшавае сланяня і плюшавае шчаня, чэшскія алоўкі і крэйды, а таксама некалькі кілаграмаў ласункаў.