
Ушанаванне памяці ахвяраў мінскага гета
04.03.2021 / 15:39 | Aktualizováno: 05.03.2021 / 10:40
2 сакавіка 2021 года паслы краін-членаў ЕС, у тым ліку пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі, ўшанавалі памяць усіх габрэяў, забітых падчас найбуйнейшага ў гісторыі Мінскага гета пагрому, які адбыўся 2 сакавіка 1942 г., усклаўшы кветкі да помніка "Яма" ў гістарычным цэнтры Мінска. Цырымонія была арганізавана Саюзам беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын.
З гэтай нагоды пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі ўсклаў кветкі таксама да мемарыяла 987 габрэяў Брно і іншых чэшскіх і мараўскіх габрэяў, забітых у Мінску, які знаходзіцца ў іншым месцы былога Мінскага гета.
