Ушанаванне памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны
11.05.2021 / 17:31 | Aktualizováno: 12.05.2021 / 13:33
З нагоды 76-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі разам з ваенна-паветраным аташэ палкоўнікам Любашам Коудэлкай і павераным ў справах Славацкай Рэспублікі Генрыхам Сасаем усклалі 8 травэня 2021 кветкі да помніка Курган Славы ў памяць усіх вызваліцеляў Мінска і беларускіх партызан, а таксама ўсклалі кветкі да мемарыялу «Яма» на месцы былога Мінскага гета памяці ўсіх габрэяў, якія загінулі ў гета.
У той жа дзень пасол Томаш Перніцкі і ваенна-паветраны аташэ палкоўнік Любаш Коудэлка таксама ўсклалі букет да мемарыяла брненскіх габрэяў, забітых у Мінскім гета.
Па запрашэнні Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у памятных актах ля мемарыяла "Яма" і ля мемарыяла габрэяў Брно таксама прыняў удзел равін Рыгор Абрамовіч, які прамовіў малітву Кадзіш за ўсіх ахвяраў другой сусветнай вайны.