Сустрэча з мінскім рабінам
12.10.2023 / 16:41 | Aktualizováno: 12.10.2023 / 16:44
22 верасня 2023 года спадар Томаш Крыл, Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, сустрэўся з мінскім рабінам Рыгорам Абрамовічам, які азнаёміў яго з жыццём мясцовай яўрэйскай супольнасці.
Прадстаўнікі пасольства Чэхіі ў Мінску ў мінулым прынялі ўдзел у цэлым шэрагу культурных і жалобных мерапрыемстваў, арганізаваных мясцовай яўрэйскай супольнасцю, гэтае супрацоўніцтва будзе працягвацца і далей. Напрыклад, цягам найбліжэйшых месяцаў будзе прадстаўлена тэатральная пастаноўка, прысвечаная лёсам чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Плануюцца таксама іншыя сумесныя мерапрыемствы.