па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Беларусь вачыма дыпламата: сустрэча з вучнямі пражскай гімназіі

17 снежня 2025 года Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Томаш Крыл наведаў Славянскую гімназію ў Празе, каб наблізіць вучням выпускных класаў Беларусь такой, якой ён яе адкрывае для сябе кожны дзень – як краіну, дзе ён цяпер жыве і працуе.

Кіраўнік чэшскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску прачытаў для гімназістаў лекцыю, у якой распавёў пра найбольш значныя славутасці, гістарычныя мясціны і прыродныя ландшафты Беларусі. Слухачы маглі даведацца пра нацыянальныя паркі, азёры, лясы і архітэктурныя “пярліны” гэтай краіны. Адным з пунктаў сустрэчы была адкрытая дыскусія, падчас якой удзельнікі маглі задаць пытанні і атрымаць больш дэтальную інфармацыю пра культурныя
і прыродныя багацці рэгіёна.

Мерапрыемства было заклікана пашыраць веды пра Беларусь і падтрымліваць зацікаўленасць моладзі ў пазнаванні суседніх краін і іх культурнай спадчыны.

Cустрэча з вучнямі пражскай гімназіі

Cустрэча з вучнямі пражскай гімназіі