па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Заява прэзідэнтаў краін Вышаградскай групы аб Беларусі

19 жніўня 2020 г.

Выказваючы глыбокую занепакоенасць прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, вынік якіх не быў прыняты беларускім грамадствам, прызнаючы законныя жаданні беларускага народа, мы, прэзідэнты Чэшскай Рэспублікі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі, краін-членаў ЕС і НАТА, надаючы асаблівую ўвагу мірнаму і законнаму ўрэгуляванні цяперашняга крызісу у Беларусі,

1) заклікаем улады Рэспублікі Беларусь адкрыць шлях да палітычнага рашэння, паважаць асноўныя правы і свабоды чалавека і ўстрымлівацца ад прымянення гвалту супраць мірных дэманстрантаў;

2) падтрымліваем права беларускага народа на свабодныя, сумленныя і дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары;

3) вітаем скліканне Еўрапейскага савета ў сераду, 19 жніўня 2020 года з мэтай прыняцця ўсіх неабходных мер у рамках заявы Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі з мэтай пачатку дыялогу паміж беларускімі ўладамі і грамадствам, а таксама разгляду мер салідарнасці з беларускім народам;

4) мы заклікаем замежных дзеячаў устрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць падарваць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі.