27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту
04.02.2026 / 14:33 | Aktualizováno: 03.03.2026 / 09:26
Сёлета, як і штогод 27 студзеня, свет прыгадвае Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Ёе быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН і прыпадае на гадавіну вызвалення канцэнтрацыйнага лагера і лагера смерці Аўшвіц–Біркенау ў 1945 годзе. Ён прысвечаны памяці шасці мільёнаў яўрэяў і мільёнаў іншых ахвяр нацысцкага рэжыма. Дата нагадвае нам пра небяспеку антысемітызму, нянавісці і абыякавасці, а таксама заклікае да абароны чалавечай годнасці і правоў чалавека.
З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту прадстаўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прымаюць удзел у шэрагу жалобных і памятных мерапрыемстваў, якія набліжаюць трагічныя лёсы нацысцкага рэжыма і захоўваюць жывую памяць пра іх.
- Прэм’ера фільма “Дзённік доктара Левінбука”
Прадстаўнік Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з гэтай нагоды прыняў удзел у прэм’еры фільма “Дзённік доктара Левінбука”, у якім здакументавана жыццё ў Баранавіцкім гета вачыма ўрача-яўрэя, які працаваў у мясцовым шпіталі.
Дакументальная карціна “Дзённік доктара Левінбука” пасля доўгіх і непаспяховых пошукаў у Беларусі быў нарэшце знойдзены ў архіве “Памяць народа” ў межах комплекса “Яд ва-Шэм” у Іерусаліме. Пошукі цягнуліся некалькі год, паколькі існавала шмат сведчанняў пра тое, што фільм сапраўды існуе, хоць яго дакладнае месцазнаходжанне заставалася невядомым.
Фільм паказвае сярод іншага трагічны лёс яўрэяў з тэрыторыі сучаснай Чэхіі, якія амаль адразу пасля прыбыцця ў Баранавічы былі забітыя і пахаваныя ў загадзя выкапаных ямах на ўскрайку горада. Сёння на гэтым месцы ўзведзены мемарыял, які прадстаўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь рэгулярна наведваюць з нагоды жалобных дат гісторыі.
- Закрыты паказ фільма "Блізняты Асвенцыма" ў Валожыне
29 студзеня 2026 года ў Валожынскім ешыбоце прайшоў вечар закрытага паказу новага беларускага фільма "Блізняты Асвенцыма". Мерапрыемства з'яўляецца часткай праграмы да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі яўрэйскіх арганізацый і дыпламаты.
Фільм, праекцыя якога суправаджалася англійскімі субстытрамі, уяўляе сабой дакументальна-мастацкую гісторыю, натхненнем для якой сталі лёсы двайнят, зняволеных у канцэнтрацыйным лагеры Асвенцым. Пасля паказу адбылася экскурсія па гістарычных памяшканнях ешыбота, дзякуючы якой кантэкст вечара атрымаў новую глыбіню.
Карціна ўзнікла ў Беларусі і падкрэслівае значэнне захавання памяці пра трагедыю Халакоста праз сучасную кінематаграфію.
- Прэзентацыя выставы “Humanity as a Choice”
4 лютага 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя выставы “Humanity as a Choice”, суарганізаваная пасольствам Францыі, пасольствам Венгрыі і Рэлігійным аб’яднаннем абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Рэспубліцы Беларусь. Выстава працягвае шэраг міжнародных памятных мерапрыемстваў, звязаных з Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту, і паказвае гісторыі людзей, іх адвагу і маральны выбар у часы Другой сусветнай вайны.
Выстава паказвае жыццё тых, хто і ва ўмовах пераследу вырашыў дзейнічаць з павагай і чалавечнасцю. Часткай праграмы сталі таксама адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы, скіраваныя на прафілактыку антысемітызму, захаванне памяці пра трагічныя лёсы яўрэйскіх абшчын і ўмацаванне ведаў пра каштоўнасць правоў чалавека. Адкрыццё выставы, такім чынам, дапоўніла шэраг жалобных падзей, што ў гэтыя дні арганізуюцца па ўсёй Беларусі.
- Ушанаванне важных юбілеяў прагрэсіўнага іўдаізму ў Мінску
4 лютага 2026 года ў цэнтры “Бэйт Сімха” ў Мінску адбылася ўрачыстая сустрэча з нагоды 100-годдзя Сусветнага саюза прагрэсіўнага іўдаізму і 33-годдзя першай абшчыны прагрэсіўнага іўдаізма “Сімха” ў Мінску.
Мерапрыемства было арганізавана Рэлігійным аб’яднаннем абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Пасольства Злучанага Каралеўства ў Рэспубліцы Беларусь. Сустрэча прайшла ў сяброўскай і ўрачыстай атмасферы і дало магчымасць узгадаць важныя вехі прагрэсіўнага яўрэйскага жыцця ў краіне.