
Святкаванне Дня ўзнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы
31.10.2024 / 09:57 | Aktualizováno: 31.10.2024 / 10:08
28 кастрычніка 1918 года пасля распаду Аўстра-Венгрыі была абвешчана незалежная чэхаславацкая дзяржава. Гэтую значную дату адзначылі таксама ў пасольстве Чэхіі ў Мінску.
У пятніцу 25 кастрычніка 2024 года ў будынку Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшло святкаванне Дня ўзнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы, якое было звязана з арганізацыяй прыёму, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый і іншыя госці.
Галоўнае слова належала Паверанаму ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томашу Крылу, які ў сваёй прамове падкрэсліў значнасць спадчыны Томаша Гарыга Масарыка, аднаго з заснавальнікаў чэхаславацкай дзяржавы. У заключэнне прамовы прагучала наступная цытата: “Сапраўдная любоў да народа – рэч вельмі прыгожая; у прыстойнага і сумленнага чалавека яна разумеецца сама сабой; таму пра яе шмат і не кажуць, так жа, як прыстойны мужчына не трубіць на ўвесь свет пра сваю любоў да жанчыны і сям’і. Сапраўдная любоў абараняе, ахвяруецца, а галоўнае – працуе. Мы мусім любіць свой народ пазітыўна, але дзеля гэтага не абавязкова ненавідзець іншыя народы. Сапраўдную любоў нельга даказаць нянавісцю, а толькі любоўю”.