па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: IG
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту LinkedIn logo

Рабочы візіт пасла Томаша Перніцкага ў Магілёўскую вобласць

Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі 17 - 18 верасня 2019 года наведаў Магілёўскую вобласць з мэтай падтрымкі далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага, культурнага і адукацыйнага супрацоўніцтва Чэшскай Рэспублікі з Магілёўскай вобласцю.
 

У рамках паездкі пасол Перніцкі сустрэўся з губернатарам Магілёўскай вобласці Леанідам Заяцам і мэрам Магілёва Уладзімірам Цумаравым. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці выказалі зацікаўленасць у далейшым паглыбленні супрацоўніцтва з партнёрскім Усцецкім рэгіёнам, асабліва ў сельскай гаспадарцы, фармацэўтычнай прамысловасці і адукацыі. Пасол Перніцкі прадставіў патэнцыял чэшскіх кампаній у галіне паставак сельскагаспадарчых і харчовых тэхналогій і пацвердзіў зацікаўленасць у паглыбленні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і культуры.