З нагоды 15-й гадавіны ўступлення Чэхіі ў Еўрапейскі Саюз
24.05.2019 / 16:08 | Aktualizováno: 04.06.2019 / 13:15
У рамках святкавання Дня Еўропы, арганізаванага дэлегацыяй Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь 23 мая 2019 года ў прыёмнай зале Дыпламатычнага сэрвісу ў цэнтры Мінска, Чэшская Рэспубліка разам з Эстоніяй, Літвой, Латвіяй, Венгрыяй, Польшчай і Славакіяй адзначыла 15-ю гадавіну свайго членства ў Еўрапейскім саюзе.
З нагоды гэтага святочнага мерапрыемства супрацоўніца Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі, апранутая ў нацыянальны касцюм, прапаноўвала гасцям дамашнія макавыя піражкі і фірмовую бехераўку, якая вельмі папулярная ў Беларусі. Некаторыя іншыя краіны, якія сталі членамі Еўрапейскага саюза разам з Чэшскай Рэспублікай, таксама прадставілі нацыянальныя напоі і стравы: Славакія прапанавала некалькі відаў ядлоўцавай гарэлкі, Эстонія - прысмакі і традыцыйны лікёр, Літва і Латвія - рыбныя закускі і нацыянальныя напоі.