па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Ушанаванне памяці чэхаславацкіх легіянераў

Прадстаўнікі Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь ушанавалі памяць чэхаславацкіх легіянераў часоў Першай сусветнай вайны, якія загінулі на беларускіх землях.

9 ліпеня 2025 года з нагоды 108-й гадавіны Збораўскай бітвы кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Чэшскай Рэспублікі ў Мінску спадар Томаш Крыл разам з ваенна-паветранным аташэ падпалкоўнікам Іржы Карэшам усклалі кветкі ля помніка чэхаславацкім легіянерам. Помнік знаходзіцца ў беларускім горадзе Бабруйск, дзе ў 1917 годзе на наступствы ваенных бедаў і хвароб загінулі шматлікія байцы чэхаславацкіх легіёнаў.

Галерэя


Uctění památky československých legionářů