па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: ZU
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Пасольства Чэхіі прыняло ўдзел у мерапрыемстве «Вышыванка»

У пятніцу, 5 ліпеня 2019 года, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь арганізавала мерапрыемства "Вышыванка", на якім былі прадстаўлены нацыянальныя кухні і традыцыі розных краін свету.

Сярод іншых пасольстваў у мерапрыемстве прыняло ўдзел пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі, ад якога былі прадстаўлены не толькі макавыя, вішнёвыя пірагі хатняга прыгатавання і традыцыйны штрудэль, але і так званыя «утопэнцы» - даслоўна тапельцы - чэшская закуска, якая ўяўляе сабой пэўны від каўбасак, марынаваных ў воцаце са спецыямі і гароднінай, якія былі спецыяльна прывезены з Чэхіі для гэтага мерапрыемства.

Наведвальнікам, сярод якіх быў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яго Эксцэленцыя сп-р Уладзімір Макей са сваёй сям'ёй, была прапанаваная ўжо вельмі папулярнай у Беларусі «Бехераўка» і чэшскае піва. Традыцыйныя пачастункі наведвальнікам прапаноўвала супрацоўніца амбасады сп-ня Яна Покорна, якая была апранута ў чэшскі нацыянальны касцюм, супрацоўнік консульскага аддзела сп-р Збынек Кубечка і Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі.