
Свабоду беларускім палітычным зняволеным
09.08.2022 / 16:10 | Aktualizováno: 11.08.2022 / 18:44
У сувязі з другой гадавінай сфальсіфікаваных выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вынікі якіх Чэшскай Рэспублікай не былі прызнаны, кіраўнікі дыпламатычных місій краін-членаў ЕС і ЗША заклікаюць да вызвалення палітычных зняволеных, якіх, паводле праваабаронцаў, на сённяшні дзень налічваецца ўжо 1 261.

Пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі з гэтай нагоды зрабіў свой фотаздымак з партрэтамі двух палітычных зняволеных: журналіста і блогера Ігара Лосіка, якога прыгаварылі да пазбаўлення свабоды на 15 год, і ўніверсітэцкага студэнта Арцёма Баярскага, якога прыгаварылі да пазбаўлення свабоды на пяць год.