Стыпендыяльная праграма Масарыкава ўніверсітэта для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі
15.09.2020 / 16:02 | Aktualizováno: 02.11.2020 / 15:08
Універсітэт Масарыка прапануе стыпендыі для студэнтаў з Беларусі. Таксама ён прапануе беларускім навукоўцам магчымасць падаць заяўку на атрыманне навуковага гранта. Студэнты, якія жадаюць атрымаць стыпендыю, могуць адаслаць свае заяўкі на belarus@muni.cz . Умовы атрымання гранта для навукоўцаў апублікаваныя на сайце Грантавага агенцтва Масарыкава ўніверсітэта.