
Вялікдзень у Міжнароднай Школе QSI г. Мінска
23.04.2019 / 11:54 | Aktualizováno: 03.05.2019 / 16:31
Навучэнцы з розных краін наведваюць Міжнародную школу QSI ў Мінску, іх навучанне дапаўняецца вывучэннем традыцый прадстаўнікоў розных народаў. Пасля Велікоднага панядзелка тут адбылося знаёмства са святкаваннем Вялікадня ў Чэхіі.
Дзеці супрацоўнікаў амбасады рыхтавалі апавяданні аб чэшскіх традыцыях, звязаных з гэтым святам, якія дапоўнілі жартоўным біццём лазой і выкананнем песень. Мамы спяклі з цеста ягня, пернікавыя яйкі, птушачак і кулічы. Аднакласнікаў і настаўнікаў асабліва зацікавіла хвастанне велікоднымі галінкамі, звязанае з амаладжэннем дзяўчат.
