
Ушанаванне памяці габрэяў Брно, якія загінулі ў Мінскім гета
27.01.2021 / 15:11 | Aktualizováno: 17.02.2021 / 09:38
26 студзеня 2021 года пасол Томаш Перніцкі наведаў урачысты сход, арганізаваны з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакоста рабінам Рыгорам Абрамовічам з Рэлігійнага саюза прагрэсіўнага іудаізму.
Памяць габрэяў, забітых пры гвалтоўнай ліквідацыі Мінскага гета, каля помніка ў парку на месцы былога гета ўшанавалі не толькі прадстаўнікі габрэйскай абшчыны Мінска і жыхары сталіцы, але і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса - апостальскі нунцый, паслы Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Ізраіля і Францыі, а таксама пасол - кіраўнік дэлегацыі ЕС.
Падчас поўнага глыбокай пашаны акта равін Шнэйер Дойч праспяваў малітву «Кадзіш», таксама памаліўся за памерлых апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У канцы сходу пасол Томаш Перніцкі ўсклаў кветкі і камяні да мемарыяла 987 габрэяў Брно, якія загінулі ў Мінскім гета.

