Рэзалюцыя Парламента Чэшскай Рэспублікі адносна сітуацыі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь
27.07.2020 / 10:18 | Aktualizováno: 27.07.2020 / 11:40
Сенат Парламента Чэшскай Рэспублікі
12 склікання
475. Рэзалюцыя Сената
25 пасяджэнне ад 23 ліпеня 2020 г.
Адносна сітуацыі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь
Сенат
І. Беручы пад увагу
Тое, што палітыка Усходняга партнёрства ЕЗ з’яўляецца доўгатэрміновым прыярытэтам, заклапочана назірае за сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь перад прэзідэнцкімі выбарамі, што адбудуцца 9 жніўня 2020 г., арышты кандыдатаў у прэзідэнты неўзабаве пасля таго, як яны аб’явілі пра сваё жаданне стаць кандыдатам, сведчыць пра парушэнне дэмакратычных прынцыпаў выбарчага працэса.
ІІ. Звяртае ўвагу
На тое, што строгае выкананне прынцыпаў вяршэнства законаў і сум леннага дэмакратычнага спаборніцтва з’яўляецца абавязковай і нязменнай умовай працэса збліжэння з ЕЗ, які ёсць мэтай Усходняга партнёрства
ІІІ. Выказвае салідарнасць
З народам Беларусі, калі гаворка ідзе пра свабоднае дэмакратычнае волевыяўленне ў пытанні далейшага кіраўніцтва краінай.
IV. даручае
Старшыні Сената азнаёміць з гэтай Пастановай (гэтым Рашэннем) урад ЧР, Старшыню Еўрапейскага парламента, камісара па пытаннях палітыкі суседства і перамоў.
Мілаш Выстрчыл асабісты подпіс
Старшыня Сената
Лукаш Вагенкнехт асабісты подпіс
Сенатар-верыфікатар