Кансультацыя намеснікаў міністраў замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь у Мінску
14.05.2019 / 13:05 | Aktualizováno: 29.05.2019 / 15:47
14 траўня 2019 года намеснік міністра замежных справаў Чэшскай Рэспублікі Алеш Хмеларж і намеснік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правялі кансультацыі ў Мінску.
Асноўнай тэмай рэгулярных штогадовых сустрэч была ацэнка двухбаковых адносін паміж дзвюма краінамі і ацэнка магчымасцяў іх далейшага развіцця і паглыблення.
Падчас свайго знаходжання ў Мінску намеснік міністра замежных справаў Чэшскай Рэспублікі сп-р Алеш Хмеларж таксама абмеркаваў cа старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы сп-ром Сяргеем Рахманавым і старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах сп-ром Валерыем Варанецкім развіццё двухбаковых адносін і сітуацыі ў рэгіёне.