
Фота: EU
Падтрымка праваабарончай арганізацыі «Вясна»
22.02.2021 / 15:04 | Aktualizováno: 05.03.2021 / 10:37
16 лютага 2021 года паслы Чэшскай Рэспублікі, Эстоніі, Францыі, Румыніі, Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Швецыі і Злучанага Каралеўства, прадстаўнікі дэлегацыі ЕС, Літвы і ЗША разам з дыпламатамі Італіі і Латвіі наведалі Мінскі офіс праваабарончай арганізацыі “Вясна”, які некалькі дзён таму падпаў пад ператрусы з боку беларускіх сілавікоў.
Прысутныя дыпламаты выказалі падтрымку "Вясне" і яе кіраўніку Алесю Бяляцкаму.
