Турнір дыпламатычнага корпуса па петанку ў Мінску
26.06.2026 / 08:52 | Aktualizováno: 26.06.2026 / 08:55
12 чэрвеня 2026 года на Алімпійскім стадыёне ў Мінску ізноў прайшоў штогадовы сяброўскі турнір дыпламатычнага корпуса па петанку, які традыцыйна арганізуе Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Пасольства Чэхіі ізноў прыняло ўдзел у гэтым свецкім і спартыўным мерапрыемстве. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я і пастаянны дождж на гульнявым полі панавалі сяброўскі настрой і моцны спартыўны дух.
Сустрэчы дыпламатычнага корпуса ў нефармальнай абстаноўцы ўяўляюць сабой дарэчную магчымасць для ўмацавання ўзаемных сувязяў і паглыблення супрацоўніцтва паміж дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ў Мінску.
Пасольства Чэшскай Рэспублікі дзякуе пасольству Францыі за правядзенне гэтай традыцыйнай сустрэчы і ўжо чакае наступнай.