Прыём Пасла Томаша Перніцкага рымска-каталіцкім біскупам Гродзенскім Яго Праасвяшчэнствам Аляксандрам Кашкевічам
27.02.2019 / 11:28 | Aktualizováno: 27.02.2019 / 11:31
20 лютага 2019 года Пасол Томаш Перніцкі быў прыняты рымска-каталіцкім біскупам Гродзенскім Яго Праасвяшчэнствам Аляксандрам Кашкевічам, які стаіць на чале Гродзенскай дыяцэзіі з моманту яе заснавання ў 1991 годзе.
Біскуп Кашкевіч праінфармаваў пасла Перніцкага аб гісторыі Гродзенскай дыяцэзіі, паступовым абнаўленні рымска-каталіцкіх храмаў і царкоўным жыцці ў Гродзенскай вобласці, а таксама аб дзейнасці біскупскай семінарыі ў Гродне.

Foto: Ян Кучынскi