
Сумесны чэшска-венгерска-польскі прыём з нагоды 20-й гадавіны ўступлення Чэхіі, Венгрыі і Польшчы ў НАТА
27.03.2019 / 14:56 | Aktualizováno: 05.04.2019 / 15:48
26 сакавіка 2019 года Пасольства Чэшскай Рэспублікі, Венгрыі і Рэспублікі Польшча правялі сумесны прыём у Мінску з нагоды 20-й гадавіны ўступлення Чэшскай Рэспублікі, Венгрыі і Польшчы ў НАТА. Галоўным госцем на прыёме быў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас.
На цырымоніі адкрыцця з кароткай прамовай выступілі Пасол Рэспублікі Польшча Артур Міхальскі, Пасол Венгрыі Жолт Чутора і Пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі. Таксама выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас і Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэр Дэтмар, таму што Пасольства Германіі ў Мінску з'яўляецца кантактным пасольствам НАТА ў Беларусі.
У рамках прыёму Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі прадэманстравала рускамоўную версію выставы «20 гадоў Чэшскай Рэспубліцы ў НАТА».

