па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: MDVV Lidice
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Уручэнне медалёў і ганаровых грамат беларускім дзецям, адзначаным у межах 51-й Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2023”

19 красавіка 2024 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прайшла цырымонія ўрачыстага ўручэння медалёў і ганаровых грамат удзельнікам Міжнароднай дзіцячай выставы выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ 2023”.
 

Ocenění účastníci

Ocenění účastníci

У якасці тэмы леташняй, ужо 51-й, выставы “Лідзіцэ” быў абраны танец. Да ўдзелу ў конкурсным адборы было зарэгістравана 16 416 работ з 83 краін свету, у тым ліку 214 работ дзяцей з Беларусі. Узнагароды атрымала ў цэлым 12 маладых беларусаў і беларусак.

Кіраўнік чэшскай дыпламатычнай місіі ў Мінску спадар Томаш Крыл ва ўступнай прамове прывітаў усіх дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Ён падзякаваў за актыўны ўдзел у выставе, павіншаваў з атрыманнем узнагарод і сцісла прыгадаў трагічны лёс пасёлка Лідзіцэ і яго жыхароў, а ў заключэнне прамовы заахвоціў дзяцей да ўдзелу ў выставе і ў будучыні.

Міжнародная дзіцячая выстава выяўленчага мастацтва “Лідзіцэ” была заснавана ў 1967 годзе для ўшанавання памяці дзяцей з чэшскага пасёлка Лідзіцэ, забітых нямецкімі нацыстамі, а таксама ўсіх іншых дзяцей, якія загінулі падчас ваенных канфліктаў. Гэтая выстава, якая першапачаткова мела статус нацыянальнай, з 1973 года з’яўляецца міжнароднай і стала добра вядомай сярод дзяцей і педагогаў не толькі ў Чэхіі, але і літаральна ва ўсім свеце. У апошнія гады на конкурсны адбор выставы паступае звыш 25 000 вельмі якасных выяўленчых работ дзяцей не толькі з Чэхіі і Славакіі, але і з 70–80 іншых краін свету. Маладыя таланты з Беларусі таксама рэгулярна прымаюць удзел у лідзіцкай выставе.